ЕГУ: аптымізацыя ўздзеяння на Беларусь

EHU pic Гэтая папера мае на мэце распачаць канструктыўнае грамадскае абмеркаванне кірункаў дзейнасці ўніверсітэта пад новым кіраўніцтвам, каб справіцца з выклікамі, якія стаяць перад ЕГУ і беларускім грамадствам.

Аўтары правялі інтэрв’ю па электроннай пошце і па тэлефоне з больш чым 20 асобамі, звязанымі з ЕГУ, у тым ліку ягонымі выпускнікамі, выкладчыкамі, донарамі, а таксама прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, якія супрацоўнічалі з універсітэтам у мінулым. Многія пагадзіліся, што адкрытае абмеркаванне пойдзе на карысць універсітэту. ЕГУ знаходзіцца на ростанях.

Пры адсутнасці на даляглядзе зменаў у Беларусі, універсітэт мусіць падрыхтавацца да далейшага знаходжання ў выгнанні. Праз дзесяць гадоў пасля адкрыцця ЕГУ ў Вільні многія донары працягваюць аказ- ваць падтрымку ЕГУ, выказваючы сімпатыю за ягоную барацьбу. Тым не менш яны аддаюць усё большую ўвагу эфектыўнасці фінансавання і падрабязна разглядаюць развіццё ўніверсітэта ў кірунку самафінансавання.

ЕГУ – важная і каштоўная ўстанова для будучыні Беларусі. Аднак публічная інфармацыя і дыскусіі пра кірунак развіцця ўніверсітэта абмежаваныя. Большасць СМІ засяроджваюцца на гісторыі выгнання ўніверсітэта, а не на ягонай эфектыўнасці. Гэтая папера мае запоўніць гэты прагал.

Гэтая папера разглядае ўздзеянне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), беларускага ўніверсітэта ў выгнанні, на навуковыя даследаванні, выкладанне і публічны дыскурс, звязаныя з Беларуссю.

Рэзюмэ даследавання:

  • Знаходзячыся па-за межамі Беларусі і тамтэйшых абмежаванняў, універсі- тэт можа сканцэнтраваць сваю працу на галінах, у якіх ён мае магчымасці забяспечыць “дададзеную вартасць”, а менавіта паліталогіі, гісторыі Белару- сі, правах чалавека, беларускай мове і літаратуры, а таксама журналістыцы.
  • ЕГУ са сваёй новай канцэпцыяй інтэрнацыяналізацыі рызыкуе страціць сваё адрозненне ад іншых рэгіянальных прыватных універсітэтаў, што падымае пытанне аб тым, чаму ён далей мусіць мець права на падтрымку донараў.
  • ЕГУ мае патэнцыял стаць асноўным навуковым цэнтрам для да- следаванняў Беларусі. Такім чынам, ён будзе ідэальна падыходзіць для атрымання далейшага фінансавання (напрыклад, праз даследчыцкія праграмы ўніверсітэтаў ЕС) або донарскай падтрымкі (звязанай з дэ- макратызацыяй Беларусі).
  • ЕГУ можа працаваць на задавальненне патрэбы ў высакаякасных да- следаваннях Беларусі, асабліва звязаных з развіццём канкрэтных планаў рэформаў у Беларусі. На дадзены момант няма арганізацый, якія маглі б выконваць гэтую ролю.
  • Для павелічэння зацікаўленасці маладых беларусаў у такіх праграмах, як “Паліталогія”, “Гісторыя” або “Беларусістыка”, універсітэт павінен не толькі прапаноўваць стыпендыі, але і прыцягваць і ўтрымліваць на- вукоўцаў высокай кваліфікацыі, якія працуюць у гэтых галінах, і за- бяспечваць ім працоўныя гарантыі, як у іншых універсітэтах ЕС.
  • У паперы прапануецца стварыць надзейны механізм вызначэння даследчыцкага, навучальнага і палітычнага ўздзеяння на аснове вымерных паказчыкаў. Гэты механізм можа прыняць форму пашырэння дзейных наглядных органаў для забеспячэння донарам, выканаўцам, беларускай грамадзянскай супольнасці, беларускай дыяспары і літоўскаму ўраду магчымасці праглядаць справаздачы і праводзіць кансультацыі па найбольш важных рашэннях.
  • У той час як мэта ЕГУ змяншэння залежнасці ад донарскага фінансавання падтрымліваецца, у гэтым даследаванні сцвярджаецца, што донары павінны і надалей цвёрда падтрымліваць ЕГУ як каштоўную ўстанову, якая магла б адыграць унікальную ролю ў будучыні Беларусі.
  • Знешняя падтрымка, аднак, павінна быць накіраваная на галіны “дада- дзенай вартасці”, у той час як іншыя праграмы ЕГУ павінны імкнуцца да ранейшага забеспячэння самафінансавання.

Чытаць даследаванне «ЕГУ: аптымізацыя ўздзеяння на Беларусь» цалкам.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *