Бяспека

Як беларуская вайсковая прамысловасць змагаецца з ціскам Крамля

Як беларуская вайсковая прамысловасць змагаецца з ціскам Крамля

25 красавіка Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі паведаміў, што ў першым квартале 2016 года прадпрыемствы абароннай прамысловасці павялічылі экспарт на 31% у параўнанні з мінулым годам. Іх чысты прыбытак вырас яшчэ больш — у 1,6 разоў. Адметна тое, што беларуская абаронка мае поспех нават ва ўмовах, калі Масква працягвае абмяжоўваць доступ беларускіх абаронных прадпрыемстваў да расійскага рынку і распрацоўвае замену беларускай […]

Міграцыя і нацыянальная бяспека ў Беларусі

Міграцыя і нацыянальная бяспека ў Беларусі

У сакавіку 2016 года беларускі ўрад зацвердзіў новую нацыянальную праграму аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на перыяд 2016-2020 гадоў. Яна накіраваная на «стабілізацыю колькасці насельніцтва і падаўжэнне працягласці жыцця». Для дасягнення гэтых важных мэтаў ўрад плануе, сярод іншага, павялічыць працягласць жыцця з цяперашніх у сярэднім 73,2 гадоў да 74,6 гадоў і прыняць 70,000 мігрантаў з-за мяжы. Гэтым фактам […]

Чаму беларускія ўлады не пераследуюць прарасійскіх баевікоў?

Чаму беларускія ўлады не пераследуюць прарасійскіх баевікоў?

18 красавіка беларускія ўлады пачалі судовы працэс па справе Тараса Аватарава, які ўдзельнічаў ва ўкраінскім канфлікце ў складзе батальёна “Правы сектар”. Раней у красавіку парламент ўхваліў змены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць турэмнае зняволенне для асобаў, якія змагаюцца ў замежных канфліктах па ідэйных меркаваннях, а не з мэтай зарабіць грошы. Але пакуль што выглядае, што ўрад падыходзіць да гэтай праблемы даволі […]

Адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны: ці зацягне яна Беларусь у арбіту Расіі?

Адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны: ці зацягне яна Беларусь у арбіту Расіі?

6 красавіка Масква заявіла, што пагадненне аб стварэнні адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) Беларусі і Расіі выкананае. Аднак гэта заява прыхоўвае супярэчлівую сітуацыю вакол вайсковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і палітыку міжнароднага балансавання Беларусі. Па-першае, пагадненне пра СПА само па сабе стварае мала новага. У асноўным яно фармалізуе бягучае супрацоўніцтва паміж расійскімі і беларускімі вайсковымі структурамі. Па-другое, 8 красавіка міністр […]

Як Беларусь расчаравала Расію ва Украіне і Сірыі

Як Беларусь расчаравала Расію ва Украіне і Сірыі

Мінск паслядоўна пазбягае падтрымкі Масквы ва Украіне і Сірыі, і гэта мякка кажучы. 7 снежня міністр унутраных спраў Украіны Авакаў прэзентаваў новы ўкраінскі бронетранспарцёр “Варта”, распрацаваны ў супрацоўніцтве з беларускімі інжынерамі. Ён стаў яшчэ адным прыкладам беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне абароны. Праз некаторы час Міністэрства абароны Беларусі абвергла сцвярджэнне, што Мінск падтрымлівае пазіцыю Расіі ў спрэчцы з Турцыяй. Беларусь рызыкуе […]

Новая беларуская ваенная дактрына — адказ на палітыку Пуціна?

Новая беларуская ваенная дактрына — адказ на палітыку Пуціна?

22 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўхваліў змены ў ваенную дактрыну Беларусі. Яны сведчаць пра фундаментальны зрух у мысленні беларускіх элітаў. Навучаны ўкраінскім ўрокам, Мінск робіць ваенную бяспеку пытаннем найвышэйшай прыярытэтнасці. Беларускія стратэгі вызначылі тыя новыя пагрозы, якім Беларусь мусіць супрацьстаяць. Яны ўключаюць у сябе гвалтоўныя палітычныя змены, якія могуць прыйсці з Украіны і ад прамаскоўскіх сілаў, гатовых паўтарыць украінскі сцэнар у […]

Беларуска-Расійскае вайсковае супрацоўніцтва: ці можа Крэмль дыктаваць Беларусі ўмовы?

Беларуска-Расійскае вайсковае супрацоўніцтва: ці можа Крэмль дыктаваць Беларусі ўмовы?

26 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін меўся абмеркаваць планы стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі са сваім беларускім калегам Лукашэнкам. Але ў выніку яны не сустрэліся. Замест гэтага, рускі генерал заявіў журналістам, што рашэнне па базе было ўжо ўзгоднена з беларускім бокам. Міністэрства абароны Беларусі ў адказ запярэчыла, што палітычнае рашэнне па аб’екце не было прынятае. Стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі […]