Канферэнцыя ў Лондане сабрала беларускіх навукоўцаў, што працуюць ці вучацца на Захадзе

Шматлікія стыпендыяльныя праграмы, новыя тэхналогіі і проста глабалізацыя заахвочвае маладых беларусаў да навуковай кар’еры на Захадзе. Колькасць і значнасць такіх людзей у сацыяльных навуках расце, гэта паказала прысвечаная Беларусі міжнародная канферэнцыя, што прайшла на мінулым тыдні ў Лондане. Асноўнымі арганізатарамі канферэнцыі выступілі Цэнтр Астрагорскага і Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана. Падзея пад назовам «Канферэнцыя «Беларусістыка ў ХХІ […]