Даследаванні

Нефармальная адукацыя ў Беларусі: пашырэнне прасторы навучання

Нефармальная адукацыя ў Беларусі: пашырэнне прасторы навучання

Цэнтр Астрагорскага прадстаўляе даследаванне «Нефармальная адукацыя ў Беларусі: пашырэнне прасторы навучання». Аўтары публікацыі — Яраслаў Крывой і Вадзім Смок. Даследаванне прапануе рэкамендацыі для павышэння эфектыўнасці нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Аўтары правялі шэраг інтэрв’ю з выкладчыкамі і студэнтамі ў сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусі, а таксама вывучылі літаратуру па стане, мэтах і тэндэнцыях нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Выпрацаваныя рэкамендацыі прызначаныя найперш для […]

Элементы нейтралітэту ў беларускай знешняй палітыцы і палітыцы нацыянальнай бяспекі

Элементы нейтралітэту ў беларускай знешняй палітыцы і палітыцы нацыянальнай бяспекі

Цэнтр Астрагорскага выпускае першую буйную публікацыю пра нейтралітэт ў беларускай знешняй палітыцы і палітыцы нацыянальнай бяспекі. Аўтары публікацыі — Сяргей Богдан і Гумер Ісаеў. Тэндэнцыя да рэальнага нейтралітэту Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе паступова павялічваецца. На працягу доўгага часу ён быў няправільна вытлумачаны як апартуністычнае хістанне Мінска паміж Масквой і Захадам. Але да сярэдзіны 2010-х гадоў гэтыя элементы нейтралітэту сталі трывалай […]

Беларуска-расійскія дачыненні на фоне канфлікту ва Украіне

Беларуска-расійскія дачыненні на фоне канфлікту ва Украіне

Пасля пачатку расійска-ўкраінскага канфлікту Крэмль настойліва спрабуе павялічыць кантроль над Беларуссю, што прыносіць адваротны эфект – цягам 2014–2015 гг. палітыка беларускага ўрада стала больш самастойнай. У беларуска-расійскіх дачыненнях заўсёды існаваў парадокс адначасовага збліжэння і аддалення. Сёння другі працэс выглядае мацнейшым, пра што сведчаць змяншэнне вайсковай залежнасці і адмова размяшчэння вайсковай базы на беларускай тэрыторыі; падзенне ролі расійскай эканомікі (выкліканае перадусім […]

Ад санкцый да самітаў: Беларусь пасля крызісу ва Украіне

Ад санкцый да самітаў: Беларусь пасля крызісу ва Украіне

Беларусь вяртаецца ў цэнтр увагі міжнароднай суполь­насці, але гэтым разам не толькі як “апошняя дыкта­тура Еўропы”. Два саміты па пытаннях канфлікту на ўсходзе Украіны, якія Мінск прыняў цягам апошняга года, сведчаць пра асцярожныя зрухі ў палітычным курсе Беларусі. Хоць Беларусь была хутчэй брокерам, чым сапраўды нейтральным удзельнікам перамоў, вынікам якіх сталі два “Мінскія пагадненні”, беларускі ўрад мае глыбокую заклапочанасць, выкліканую […]

ЕГУ: аптымізацыя ўздзеяння на Беларусь

ЕГУ: аптымізацыя ўздзеяння на Беларусь

Гэтая папера мае на мэце распачаць канструктыўнае грамадскае абмеркаванне кірункаў дзейнасці ўніверсітэта пад новым кіраўніцтвам, каб справіцца з выклікамі, якія стаяць перад ЕГУ і беларускім грамадствам. Аўтары правялі інтэрв’ю па электроннай пошце і па тэлефоне з больш чым 20 асобамі, звязанымі з ЕГУ, у тым ліку ягонымі выпускнікамі, выкладчыкамі, донарамі, а таксама прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, якія супрацоўнічалі з універсітэтам […]