Аўтары ostro.by

Ostro.by – праект Цэнтра Астрогрскага, што першапачаткова ўзнік як ідэя перакладаў на беларускую мову артыкулаў Belarus Digest, уплывовага ў заходніх колах англамоўнага аналітычнага рэсурса пра Беларусь.

Праект скіраваны на беларускую аўдыторыю  і робіць акцэнт на праблемах знешняй палітыкі, бяспекі і грамадства Беларусі. Ostro.by разлічаны на шырокую аўдыторыю чытачоў. Аўтары імкнуцца паказаць складаныя пытанні беларускай палітыкі ў даступнай і зразумелай форме.

У той жа час, артыкулы адпавядаюць высокім стандартам аналітыкі, ды імкнуцца да збалансаванага і падмацаванага фактамі погляду на палітычную рэчаіснасць.

Праект вітае перадрукі матэрыялаў, але з абавязковай спасылкай на крыніцу (для анлайн-СМІ — актыўнай гіперспасылкай).

Яраслаў Крывой

Яраслаў Крывой ‒ заснавальнік і галоўны рэдактар Belarus Digest, а таксама дырэктар Цэнтра Астрагорскага і сакратар Англа-беларускага таварыства. Выпускнік Гарвардскай школы права, працаваў у міжнародных юрыдычных фірмах і больш за дзесяць гадоў выкладаў права ў Беларусі, Вялікабрытаніі, Расіі ды Злучаных Штатах Амерыкі. У цяперашні час з’яўляецца дацэнтам ва Універсітэце Заходняга Лондана, мае асабістую старонку kryvoi.net. Яраслаў паходзіць з Мінска. / Усе Артыкулы /

 

Вольга Чарныш

Вольга Чарныш – выканаўчы рэдактар Belarus Digest і дактарантка Гарвардскай школы кіравання. Яе дысертацыя прысвечаная доўгатэрміновым эфектам вымушанай міграцыі пасля Другой сусветнай вайны на эканамічнае і палітычнае развіццё Еўропы. Вольга навучалася ў Коледжы Сміт і паходзіць з Гродна. Яе асабістая старонка charnysh.net. / Усе Артыкулы /

 

Сяргей Богдан

Сяргей Богдан ‒ асацыяваны аналітык Цэнтра Астрагорскага. Выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Літве. У 1999-2011 гг. Сяргей супрацоўнічаў з Нашай Нівай, беларускім незалежным тыднёвікам. Сяргей паходзіць з Маладэчна. / Усе Артыкулы /

 

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня – дырэктар па развіцці Цэнтра Астрагорскага і галоўны рэдактар беларускага інтэрнэт-часопіса Ідэя. Цяпер Рыгор працуе над сваёй доктарскай дысертацыяй у Варшаўскім універсітэце і кансультуе грамадскія арганізацыі ў Беларусі. Паходзіць з Салігорска. / Усе Артыкулы

 

Вадзім Смок

Вадзім Смок ‒  каардынатар праектаў Цэнтра Астрагорскага ў Беларусі. Таксама ён з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Інстытута “Палітычная сфера” і каардынатарам праграмы “Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура” Беларускага калегіума. Вадзім атрымаў ступені бакалаўра і магістра палітычных навук у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Паходзіць з Гродна, цяпер жыве ў Мінску. / Усе Артыкулы /

 

Ігар Губарэвіч

Ігар Губарэвіч ‒ старшы аналітык Цэнтра Астрагорскага. З адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моваў. У 1993 ‒ 2006 гадах працаваў на розных дыпламатычных пасадах у МЗС Беларусі, у тым ліку ў замежных прадстаўніцтвах у Нью-Ёрку і Парыжы. Вырас у Белаазёрску (Брэсцкая вобласць), цяпер жыве ў Мінску. / Усе Артыкулы /

 

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман ‒ палітычны аглядальнік на найбуйнешым беларускім інфармацыйным партале TUT.by, раней працаваў палітычным карэспандэнтам у агенцтве БелаПАН. Ён атрымаў ступень бакалаўра міжнароднага права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, цяпер навучаецца ў магістратуры па палітычных навуках у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Стажыраваўся ў Бундэстагу, газеце “Беларусы і рынак”, а таксама працаваў у Фондзе Фрыдрыха Эберта ў Мінску. Нарадзіўся ў Гомелі. / Усе Артыкулы

 

Алесь Аляхновіч

Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра CASE Belarus і дактарант Варшаўскай школы эканомікі. Скончыў магістратуру Лонданскай школы эканомікі і Варшаўскай школы эканомікі (пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Лешака Бальцэровіча). Вывучаў кіраванне ў Нацыянальным універсітэце Тайваня. Раней Алесь працаваў у McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы. Родам з Мінска. / Усе Артыкулы /

 

Лізавета Касмач

Лізавета Касмач ‒ дактарантка гісторыі ва Універсітэце Альберта, Канада. Яе навуковыя інтарэсы ўключаюць гісторыю Беларусі ХХ стагоддзя, савецкую і постсавецкую гісторыю, а таксама нацыяналізм. Яна атымала ступень магістра ў галіне гісторыі і палітыкі ў Енскім ўніверсітэце імя Фрыдрыха Шылера (Нямеччына) і ступень бакалаўра перакладчыцкіх даследаванняў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Лізавета паходзіць з Маладэчна. / Усе Артыкулы /

 

Галіна Дзясятава

Галіна Дзясятава – аўтар ostro.by па тэмах гендэрнай роўнасці, правоў жанчын, міграцыі і турызму. Галіна атрымала адукацыю ў ЗША, у магістратуры ўніверсітэта Тафтс (Бостан, штат Масачусэтс) у сферы міжнародных адносін, да гэтага скончыла перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ). У цяперашні момант працуе ў НДА па прадухіленні хатняга гвалту, а таксама выступае ў якасці незалежнага эксперта для сістэмы ААН. Родам Галіна з Гомеля, школу скончыла ў Брэсце. / Усе Артыкулы /